BE RU EN

У расійскай Карэліі ўспыхнула забастоўка

  • 15.11.2026, 13:23

Кіроўцы смеццявозаў спынілі працу.

У Кастамукшы на паўночным захадзе Карэліі (РФ) кіроўцы смеццявозаў спынілі працу з-за запазычанасцяў па заробку, паведамляе «64 паралель анлайн».

Супрацоўнікі прадпрыемства «Апрель», якое аказвае адпаведныя паслугі паводле кантракта з рэгіянальным аператарам, не атрымліваюць заробак ужо больш за два месяцы. У сувязі з забастоўкай вываз цвёрдых бытавых адходаў з горада не вядзецца. Кіруючыя кампаніі папрасілі жыхароў не карыстацца смеццеправодамі. Некаторыя гараджане пачалі прыносіць пакеты да будынка мэрыі, пасля чаго чыноўнікі прыгразілі ім адміністрацыйнай адказнасцю. У Кастамукшы таксама ўвялі рэжым падвышанай гатоўнасці.

З бастуючымі сустрэліся старшыня Савета дэпутатаў Алена Сабалева і дэпутат Іван Валдаеў. Яны заявілі, што ўлады не былі ў курсе сітуацыі, бо кіроўцы ні да каго не звярталіся. Пракуратура пачала праверку. Паводле папярэдніх звестак, заробак будзе пералічаны работнікам на тыдні з 16 па 22 лістапада. Раней забастоўку зладзілі кіроўцы смеццявозаў маскоўскага аператара па вывазе ЦКА «Эколайф», якія абслугоўваюць Сяргіеў Пасад і Дмітраў. Яны паскардзіліся на скарачэнне заробкаў, адзначыўшы, што ў верасні атрымалі каля 40 тыс. рублёў пры поўнай загрузцы, і запатрабавалі павысіць акладную частку з 15,5 да 25 тыс. рублёў.

Апошнія навіны