BE RU EN

У вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе можа згуляць клуб з аграгарадка, дзе жывуць 270 чалавек

  • 15.11.2026, 14:20

На дадзены момант у «Нівы» 71 ачко, і яна лідар у першай лізе.

У першай лізе чэмпіянату Беларусі па футболе адбылося 33 туры. Застаўся апошні, 34-ы. На дадзены момант на першым месцы знаходзіцца клуб «Ніва» з аграгарадка Далбізны ў Камянецкім раёне, дзе жыве каля 270 чалавек, піша «Зеркало».

На дадзены момант у «Нівы» 71 ачко. На другім месцы з 70 ачкамі ідзе «Слуцк», на трэцім з 69 ачкамі — «Ліда». Каманда, што займае чацвёртае месца, «Ніву» ўжо дагнаць не можа.

У вышэйшую лігу напрамую выходзяць дзве каманды, трэцяя будзе гуляць у стыкавых матчах з клубам, які зойме 14-е месца ў вышэйшай лізе. «Ніве» трэба перамагчы ў апошнім матчы (за гэта даюць тры ачкі), каб заняць першае месца і выйсці ў вышэйшую лігу. Калі клуб згуляе ўнічыю (і атрымае адно ачко), то ўсё будзе залежаць ад выступленняў пераследнікаў. Калі «Ніва» прайграе ў апошнім туры, а «Слуцк» і «Ліда» выйграюць, то яна апынецца на трэцім месцы і будзе гуляць у стыкавых матчах.

Заснавальнікам «Нівы» з'яўляецца Віктар Бобр, які таксама з'яўляецца ўладальнікам сельскагаспадарчага прадпрыемства «АгроНіва». Пра перспектывы свайго прыватнага клуба ён кажа асцярожна. «Думаю, ацэнку павінна даваць федэрацыя: вывучыць клуб, паглядзець, што ў нас маецца, пасля гэтага даць заключэнне. У «Нівы» сёння ёсць многае: і дзіцячая школа, і стадыён, і гэтак далей. Напэўна, усяму свой час. Вы ж бачыце табліцу, што там творыцца. Гаварыць наперад няправільна», — адзначыў ён у інтэрв'ю betting.team (для выступлення ў вышэйшай лізе трэба адпавядаць шэрагу крытэрыяў, якія ўладальнік пералічыў).

Бобр падкрэсліў, што не атрымлівае падтрымкі ад уладаў.

«Па фінансах зможаце пацягнуць Д1?» — спыталі ў яго журналісты. «Хочаш насмяшыць Бога — раскажы пра свае планы. Трэба набрацца цярпення і верыць», — адказаў Бобр.

Апошнія навіны