BE RU EN

Світоліна адрэагавала на нецэнзурныя выказванні Сабаленкі

  • 15.11.2026, 14:49

Украінская тэнісістка адказала максімальна паліткарэктна.

Украінская тэнісістка Эліна Світоліна пракаментавала скандальныя паводзіны беларускай Арыны Сабаленкі падчас іх асабістага матчу на Фінальным турніры WTA.

Раней заўзятары і СМІ звярнулі ўвагу на нецэнзурную фразу Сабаленкі у адрас Эліны Світоліны і/або ўкраінцаў, прамоўленую ёй падчас гульні. Па руху вуснаў тэнісісткі было відаць, што яна сказала па-руску: «Эти е****е с**и украинцы, н***й!» або «Эта е****ая украинская ш***а, н***й!».

Гэты інцыдэнт выклікаў шырокі рэзананс у сацыяльных сетках, і Сабаленцы давялося апраўдвацца. Яна фактычна прызнала, што выкарыстоўвала нецэнзурныя словы у адрас украінцаў, але сцвярджае, што лаялася на заўзятараў на трыбунах, якія нібыта ёй перашкаджалі, а да Світоліны гэта фраза, нібыта, не мела дачынення.

Журналісты спыталі ў Світоліны, ці заўважыла яна падчас матчу незадаволенасць Сабаленкі паводзінамі заўзятараў, паведамляе BTU. Эліна адказала максімальна паліткарэктна, вырашыўшы не раздуваць сітуацыю.

«Як мы бачым, тут шмат украінцаў, шмат украінскіх сцягоў і заўзятараў, што падтрымліваюць Украіну. І, вядома, яны хочуць, каб я перамагла менавіта ў гэтым матчы. Думаю, мы ўжо шмат разоў гулялі з Арынай. І заўсёды ў яе ёсць свае заўзятары, а ў мяне — свае. Таму ў кожнай краіне, у кожным матчы, які мы праводзілі, сітуацыя была крыху іншай», — сказала Світоліна.

Украінская тэнісістка таксама заявіла, што бачыла абмеркаванне інцыдэнту ў сацыяльных сетках, і выказала надзею, што да яе супрацьстаянняў з Сабаленкай будуць ставіцца з належнай павагай.

«Так, я нешта бачыла, бо гэта, вядома, распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках. Але я проста спадзяюся, што да матчаў паміж намі будуць ставіцца з належнай павагай. Бо часам падчас нашых гульняў у мой адрас таксама гучалі непрыемныя каментары, звязаныя з вайной. Дык так, такое здараецца. Часам у сацыяльных сетках некаторыя рэчы крыху скажаюцца. Таму сітуацыя такая, якая ёсць», — сказала Світоліна.

Гэта ўжо не першы выпадак недапушчальных паводзінаў з боку Сабаленкі ў матчы супраць Світоліны. Пасля завяршэння іх паядынку ў паўфінале Australian Open тэлекамеры зафіксавалі, як па губах беларускай тэнісісткі можна было прачытаць фразу «f**k you», адрасаваную Світоліне.

Нагадаем, што ў 2020 годзе Сабаленка падпісала ліст у падтрымку дыктатара Аляксандра Лукашэнкі падчас пратэстаў у Беларусі.

Апошнія навіны