У Беларусі адбыўся збой у працы сістэмы прасочвальнасці тавараў
- 15.11.2026, 16:56
Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах.
У Беларусі ўзніклі праблемы з працай праграмнага комплексу «Сістэма прасочвальнасці тавараў». Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах.
Паводле звестак ведамства, 15 лістапада з 14.40 пачаліся збоі ў праграмным комплексе «Сістэма прасочвальнасці тавараў», гэта значыць у аўтаматызаванай сістэме аналізу і кантролю цэн. У міністэрстве адзначылі, што пра аднаўленне яе працы паведамяць дадаткова.
Прычыны збою і меркаваныя тэрміны яго ўстаранення ў ведамстве не ўдакладнілі.
Нагадаем, сістэма прасочвальнасці тавараў дазваляе ўладам адсочваць рух прадукцыі на розных этапах — ад вытворцы або імпарцёра да спажыўца. Для гэтага бізнес павінен перадаваць у спецыяльную базу даныя аб абароце пэўных тавараў, у тым ліку з выкарыстаннем электронных накладных. Сістэма распаўсюджваецца як на імпартную, так і на айчынную прадукцыю.