Стывен Кінг абвінаваціў улады ЗША ў замоўчванні ўварвання іншапланецян
- 15.11.2026, 17:09
Вядомы пісьменнік апублікаваў правакацыйны пост у сацсетцы Х.
Пісьменнік Стывен Кінг апублікаваў правакацыйны пост у X пасля таго, як авіяцыйны рэгулятар ЗША загадаў прыпыніць усе рэйсы з-за тэхнічных збояў.
«Прыляцелі іншапланецяне. Гэта і ёсць сапраўдная прычына прыпынення палётаў. Улады не хочуць выклікаць паніку ва ўсім свеце. Яны сляпыя, але чуюць чортава добра», — напісаў кароль жахаў.
Пісьменнік не стаў тлумачыць свой пост, і карыстальнікі пачалі вылучаць версіі. Хтосьці палічыў гэта жартам, хтосьці — як задуму новага рамана, а некаторыя ўбачылі ў словах Кінга адсылку да фільма «Ціхае месца», дзе любы гук можа стаць фатальным.