Галоўны трэнер «Калгары»: Апошнім часам Шаранговіч гуляе вельмі добра
- 15.11.2026, 18:11
На рахунку беларускага нападніка 10 (4+6) ачкоў у 20 матчах сезона.
Галоўны трэнер «Калгары» Раян Хаска пракаментаваў перамогу над «Лос-Анджэлесам» (3:2) і выказаўся пра гульню трэцяга звяна каманды, у якое ўваходзіць беларускі нападнік Ягор Шаранговіч.
На рахунку нашага нападніка 10 (4+6) ачкоў у 20 матчах сезона.
— З раніцы вы казалі пра Адама Клапку ў трэцім звяне, адзначыўшы, што хацелі б бачыць яго стваральнікам момантаў. Ён стаў аўтарам першай шайбы ў другім перыядзе. Што думаеце пра гульню гэтага звяна?
— Думаю, яны сёння выдатна справіліся. І Клапка, і Шаранговіч.
Думаю, што Ягор гуляў выдатна. Апошнім часам ён гуляе вельмі добра, і на працягу ўсяго года ён дэманстраваў выдатную гульню ў большасці матчаў, якія мы правялі. Прыемна бачыць, што гэта пачынае прыносіць плён.
Думаю, Адам дапамог ім. У яго ёсць габарыты і хуткасць. Ён можа гэта выкарыстоўваць у гульнях. Таму паглядзім, лічу, мы можам працаваць з гэтым звяном, — перадае словы Хаскі клубная прэс-служба.