Андрэева апярэдзіла Сабаленку
- 16.11.2026, 8:55
Цяпер беларуска толькі трэцяя ракетка свету.
Расійская тэнісістка Мірра Андрэева упершыню ў кар’еры паднялася на другое месца ў сусветным рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). У абноўленым 16 лістапада спісе 19-гадовая расіянка набрала 7806 ачкоў і апярэдзіла беларуску Арыну Сабаленку, якая апусцілася на трэцюю пазіцыю з 6685 ачкамі.
Лідэрам рэйтынгу засталася прадстаўніца Казахстана Алена Рыбакіна, у актыве якой 8099 ачкоў. Андрэева адстае ад першай ракеткі свету на 293 ачкі.
Падняцца на другое месца расіянцы дапамагла перамога на фінальным турніры WTA, які завяршыўся ў амерыканскім Індыян-Уэлсе. У фінале 15 лістапада Андрэева перамагла ўкраінку Эліну Світоліну з лікам 7:5, 6:3.
Зазначым, Сабаленка трапіла ў гучны скандал. З’явілася відэа, дзе падчас матчу са Світолінай яна абразіла ўкраінцаў.