BE RU EN

Нарвегія абмежавала ўезд для спартсменаў з Беларусі

  • 16.11.2026, 22:02

З 16 лістапада.

Нарвегія з 16 лістапада абмежавала ўезд у краіну для беларускіх і расійскіх спартсменаў.

Абмежаванні тычацца ў тым ліку спартсменаў, якія выступаюць у нейтральным статусе.

Пра гэта паведаміла прэс-служба ўрада Нарвегіі.

Міністэрства юстыцыі даручыла ўпраўленню па справах замежцаў і ўпраўленню паліцыі адмаўляць ва ўездзе расійскім і беларускім прафесійным спартсменам, а таксама іх суправаджальнаму персаналу. Спартсменаў будуць высылаць з краіны, ім таксама не будуць выдаваць візы. У прэс-рэлізе адзначана, што змены ўступаюць у сілу неадкладна.

Апошнія навіны