BE RU EN

У цэнтры Гродна выраслі вялізныя грыбы

  • 18.11.2026, 12:44

Відэафакт.

У цэнтры Гродна на газоне выраслі буйныя грыбы, якія беларусы добра ведаюць і любяць. Відэа са знаходкай даслаў чытач Newgrodno.by, яно апублікавана на сайце выдання.

Падобныя грыбы прадаюцца ў крамах амаль у любым беларускім горадзе і пасёлку. Але збіраць і есці ўраджай з гарадскіх газонаў не варта.

«Вуліца Горкага. Выраслі вешанкі», — напісаў аўтар відэа.

Эксперты пацвердзілі, што вонкава грыбы сапраўды нагадваюць вешанкі, якія прадаюць у крамах.

Чаму грыбы выраслі на газоне

Нічога незвычайнага ў гэтым няма. Калі пад пластом зямлі засталіся старыя карані або ствалы дрэў, такое асяроддзе цалкам падыходзіць для вешанак. А сырое і вільготнае надвор'е, якое апошнім часам стаіць у Беларусі, толькі дапамагло ім вырасці.

Спецыялісты раяць не ўжываць у ежу ні вешанкі, ні іншыя ядомыя грыбы, знойдзеныя ў межах горада. Гарадская глеба ўбірае цяжкія металы, выхлапныя газы, рэагенты і іншыя таксічныя рэчывы, і грыбы назапашваюць іх у сабе.

Апошнія навіны