BE RU EN

Класічны цугцванг

  • Віктар Таран
  • 18.11.2026, 14:20

Пакінуты пралёт маста шкодзіць РФ больш, чым знішчаны.

Чаму вы засмучаецеся, што ўчора толькі пашкодзілі, а не канчаткова знішчылі чыгуначны пралёт Крымскага маста? У гэтым ёсць свая лагіка. І яна для расіян значна горшая, чым здаецца.

Дык што маем на дадзены момант. Аўтамабільная арка ляжыць у вадзе, заблакаваўшы суднаходны фарватар. А над ёй узвышаецца ацалелая чыгуначная арка. Таму, каб расчысціць фарватар і падняць абломкі, патрэбныя вялікія плаўучыя краны. Падысці ім з боку Чорнага мора перашкаджае тая самая чыгуначная арка, пад якой яны проста не прайдуць. А з боку Азоўскага мора ў расіян проста няма такіх кранаў.

Атрымліваецца класічны цугцванг. Калі не будуць чапаць чыгуначны пралёт — не расчысцяць фарватар, не адрамантуюць маст, а азоўскія парты застануцца адрэзанымі ад свету. Калі яго разабраць, каб прапусціць краны, — то ўласнаручна даб'юць свой маст і пакінуць Крым яшчэ і без чыгункі. А сам чыгуначны маст пашкоджаны настолькі, што аднавіць паўнавартаснае грузавое паведамленне нерэальна.

Любы ход толькі пагаршае іх становішча. Таму давайце падзякуем нашым вайскоўцам не толькі за тое, што ўпала, але і за тое, што засталося стаяць. Часам умела пакінуты пралёт шкодзіць ворагу больш, чым знішчаны.

Віктар Таран, «Фэйсбук»

Апошнія навіны