BE RU EN

У Крэўскім замку знайшлі «прыступкі Кейстута»

  • 18.11.2026, 16:18

Хутчэй за ўсё менавіта па іх вялікі князь спусціўся ў падземелле замка.

У Крэўскім замку, дзе археолагі праводзяць працы па расчыстцы завалаў галоўнай вежы, выявілі «прыступкі князя Кейстута». Фотаздымкі знаходкі апублікаваў у Facebook вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Алег Дзярновіч.

«Каб вы зразумелі — гэта «прыступкі Кейстута»! Толькі што ўскрытыя…» — так падпісаў фатаздымкі Дзярновіч.

Прыступкі знайшлі ў галоўнай вежы Крэўскага замка, якую таксама называюць вежай Кейстута. Хутчэй за ўсё менавіта па гэтых прыступках Кейстут спусціўся ў падземелле замка, дзе ўтрымліваўся ў зняволенні, а потым памёр у 1382 годзе. Мяркуюць, што яго задушылі па загадзе ягонага пляменніка Ягайлы.

Маштабныя рэстаўрацыйныя працы ў Крэўскім замку вядуцца не першы год. У верасні пачалася новая экспедыцыя, ключавая задача якой, як пісаў News.by, — выявіць сляды старога замкавага моста і вызначыць, дзе раней праходзілі рвы. Гэта звязана з планамі аднавіць два масты і рвы па абодвух баках замка.

Апошнія навіны