BE RU EN

Частка Барысава засталася без ацяплення з-за аварыі

  • 18.11.2026, 17:48

Ацяпленне знікла ў 175 жылых дамах.

У 7:20 раніцы была адключаная цепламагістраль ТМ-3, якая знаходзіцца на балансе УП «Жыллё» і сілкуецца ад катэльнага цэха №1 філіяла «Жодзінская ЦЭЦ» РУП «Мінскэнерга».

«Адключэнне звязана з пашкоджаннем на ўчастку цеплавой сеткі, што знаходзіцца на балансе УП «Жыллё». З-за павелічэння падпіткі сістэмы ўзнікла неабходнасць правесці работы па выяўленні і ўстараненні пашкоджанняў», – паведамілі у «Мінскэнерга».

Часова без ацяплення засталіся 175 жылых дамоў, 16 устаноў адукацыі, тры ўстановы аховы здароўя, адзін цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Рамонтныя работы працягнуцца да 23:59 18 лістапада.

Апошнія навіны