Уніжэнне Пуціна ў Шэньчжэне
- Алеся Бацман
- 18.11.2026, 21:08
Кітай без слоў сказаў дыктатару РФ больш, чым хтосьці гучнымі заявамі.
Кітай без слоў умее сказаць больш, чым хтосьці гучнымі заявамі.
Сустрэць Пуціна ў аэрапорце Сі адправіў свайго самага высокага (паводле росту) чыноўніка. Розніца ў росце паміж ім і Пуціным — каля 20 см. У сістэме ж кітайскай уладнай іерархіі ён усяго пяты.
А на агульным фота, калі Пуцін хацеў стаць паміж Сі і Трампам, Сі мякка, але настойліва паставіў яго па левую руку ад сваёй жонкі.
Дарэчы, Трампа Сі прыехаў сустракаць у аэрапорт асабіста. Гэта ўпершыню за амаль 70 гадоў, калі кітайскі лідар сам сустракае міжнароднага госця каля самалёта. Да гэтага ў 1959 годзе Мао Цзэдун асабіста каля трапа сустракаў Хрушчова.
Алеся Бацман, Facebook