Камуністы Бурятыі выступілі супраць вайны РФ ва Украіне
- 18.11.2026, 23:16
У рэспубліцы ўжо шэсць тысяч загінулых.
У расійскіх рэгіёнах нарастае сацыяльная напружанасць. Паказальны выпадак адбыўся ў Бурятыі, дзе мясцовая ячэйка Кампартыі напрыканцы кастрычніка правяла мітынг супраць узурпацыі ўлады ў Расіі. Там гаварылі, у тым ліку, пра цяжкія страты рэгіёна на фронце ва Украіне.
Пра гэта паведамляе Dialog.UA.
Прадстаўніца КПРФ у сваёй прамове заявіла, што каля 6 тысяч жыхароў рэспублікі загінулі ў вайне супраць Украіны. Яшчэ некалькі тысяч, паводле яе звестак, лічацца зніклымі без вестак. Яна таксама ўзгадала катастрафічную сітуацыю з працай у Бурятыі, з-за чаго мясцовае насельніцтва едзе на заробкі і не бачыць сваіх сем'яў.
«Ды што гэта за жыццё? І мы маўчым! Паглядзіце, за мяжой выходзяць на мітынгі: у Францыі, у Італіі, у Іспаніі. Мільёнамі стаяць. А ў нас што? Зноў невялічкая купка людзей. Баімся нават выйсці… Ніводная ўлада не аддасць сваю ўладу без рэвалюцыі. Але ўсё роўна перамога будзе за намі! Міру мір, таварышы», — заявіла камуністка.