«На яго прыніжэнне можна глядзець бясконца»
- 18.11.2026, 23:55
Сетка «гарыць» ад жэста, які Сі Цзіньпін паказаў Пуціну.
Падчас сустрэчы лідараў краін Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва (АТЭС) у кітайскім горадзе Шэньчжэнь кіраўнік КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дэманстратыўна не дазволілі дыктатару РФ Уладзіміру Пуціну стаць побач з імі падчас здымкі для пратакольнага фота. Гэты момант трапіў на відэа, якое стала вірусным у сетцы і актыўна абмяркоўваецца ў СМІ. Інтэрнэт-выданне «Гордон» сабрала самыя яскравыя рэакцыі.
Пасля таго як Пуцін раптам вельмі хутка падышоў да Трампа, каб паціснуць яму руку, той гэта зрабіў, а потым жэстам паказаў, каб расійскі прэзідэнт пайшоў на сваё месца падалей. Са свайго боку Сі Цзіньпін таксама паказаў кіраўніку РФ, дзе яму трэба стаць, каб папазіраваць для пратакольнага фота. У гэты ж час сам Трамп застаўся стаяць побач з кіраўніком КНР.
У выніку падчас пабудовы для фота побач з Сі Цзіньпінам ўстала ягоная жонка, а ўжо побач з ёй знайшлося месца і для Пуціна. Злева ад яго паставілі прэзідэнта В’етнама То Лама.
«На прыніжэнне Пуціна ў Кітаі можна глядзець бясконца», — пішуць у сетцы Threads.
Wyświetl w Threads
«Пыню зноў гаспадар прынізіў. Не далі сфатаграфавацца нават побач. Тыпу, ідзі вунь туды, стань, халоп. Ах-хааа-хаа», — каментуюць віруснае відэа.
«Трэба ў Рашцы яшчэ адзін мост разваліць, тады ўвогуле будуць ставіць толькі каля парашы», — напісалі ў сетцы.
«Дыпламатычны тролінг прафесійнага ўзроўню! Кітайцы паляць бязлітасна! „Вялікая тройка“ не атрымалася. Замест Расіі ў яе, падаецца, запісалі Паўднёвую Карэю. На сумесным фота Трамп стаяў паміж прэзідэнтам Паўднёвай Карэі і Сі Цзіньпінам, а Пуціну дасталося месца аж за жонкай кітайскага лідара. Пакуль астатнія пазіравалі, Пуцін разгублена азіраўся з такім перакошаным тварам, нібыта толькі што даведаўся, што яго запісалі не ў лік вялікіх дзяржаў, а ў лік членаў сям’і на ўтрыманні», — дзеляцца ўражаннямі ў сетцы.
Wyświetl w Threads
Дэманстратыўная пагарда да Пуціна была асабліва паказальнай на фоне таго, што Сі Цзіньпін сам вітаў Трампа каля трапа самалёта, тады як Пуціна сустракаў яго прадстаўнік.