У жыхароў Крыма з’явілася магчымасць эвакуявацца ў Беларусь і РФ
- 19.11.2026, 1:53
На аўтобусах.
У Крыме аднавілі аўтобусныя рэйсы ў пяць гарадоў Расіі і ў Беларусь. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве транспарту акупаванай РК.
З 19 лістапада рух адкрыецца па маршрутах:
Севастопаль—Краснадар (адпраўленне з Сімферопаля штодня а 9:25);
Еўпаторыя—Масква (адпраўленне з Еўпаторыі штодня а 11:00);
Ялта—Мінск (адпраўленне з Ялты праз дзень а 6:25);
20 лістапада адновяцца рэйсы:
Севастопаль—Астрахань (адпраўленне з Сімферопаля штодня а 15:45);
Еўпаторыя—Пяцігорск (адпраўленне з Еўпаторыі праз дзень а 5:30);
Аўтобусы будуць прывозіць пасажыраў да чыгуначнай станцыі ў Керчы, пасля іх перасадзяць на прыгарадныя цягнікі і павязуць у Тамань. Адтуль яны зноў працягнуць рух на аўтобусах. Квіткі на прыгарадныя цягнікі трэба будзе набываць асобна.
Узброеныя сілы Украіны двойчы атакавалі Крымскі мост — 16 і 17 лістапада. Рух аўтамабіляў і цягнікоў па ім спынілі.