У Беларусі з'явілася наваўвядзенне для выезду за мяжу на аўтамабілі
- 19.11.2026, 9:24
Заняць месца ў электроннай чарзе цяпер можна інакш.
Дзяржаўны мытны камітэт абнавіў сістэму дыстанцыйнай рэгістрацыі ў электроннай чарзе, паведаміла прэс-служба ведамства.
Каб усталяваць адпаведны дадатак на Android або стварыць ярлык для хуткага доступу на iOS, выконвайце інструкцыі, размешчаныя на сайце аператара электроннай чаргі РУП «Белтаможсервіс».
Да сістэмы дадалі новы электронны сэрвіс «Зона чакання», які дазваляе заняць месца ў чарзе «не толькі са стацыянарнага камп'ютара, але і наўпрост са смартфона з любой кропкі свету, дзе ёсць доступ да інтэрнэту»
«Звяртаем увагу, што ранейшыя спосабы рэгістрацыі — на сайце або па прыбыцці ў зону чакання — застаюцца актуальнымі», — удакладнілі ў ДМК.