Крымскі мост пасля трох удараў: спадарожнік зафіксаваў новыя пашкоджанні
- 20.11.2026, 11:32
Чыгуначнае палатно пашкоджана прынамсі ў трох месцах.
З'явіўся новы каляровы спадарожнікавы здымак Керчанскага моста, які злучае акупаваны Крым з Расіяй. На фатаграфіі відаць значныя пашкоджанні чыгуначнага палатна, паведамляе «Радыё Свабода».
На новым спадарожнікавым здымку ад 19 лістапада зафіксаваныя пашкоджанні чыгуначнага палатна Керчанскага моста прынамсі ў трох месцах.
У прыватнасці, адно з пашкоджанняў размешчана ў раёне мацавання апошняй ацалелай аркі моста.
Як адзначае выданне, пасля ўдару ў ноч на 19 лістапада чыгуначны рух па мосце зноў перакрылі. Гэта адбылося пасля таго, як яго ненадоўга аднавілі пасля другой атакі.