Туск: Еўропа зробіць усё неабходнае, каб Украіна перажыла зіму
- 20.11.2026, 11:38
Прэм'ер Польшчы не верыць у поспех перамоваў з Пуціным.
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц 19 лістапада сабраў у Берліне прэзідэнтаў Украіны і Францыі Уладзіміра Зяленскага і Эманюэля Макрона, прэм'ер-міністраў Польшчы і Вялікабрытаніі Дональда Туска і Энды Бернхэма, а таксама кіраўнікоў іншых краін, якія падтрымліваюць Украіну ў яе абароннай вайне супраць Расіі. Гэта была першая сустрэча Кааліцыі ахвотных пасля дамоўленасці еўрапейскіх краін пра тое, што на перамовах з Украінай, ЗША і Расіяй Еўропу будуць прадстаўляць кіраўнікі Германіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі і Польшчы — краін, што ўваходзяць у групу E5, перадае Polskie radio.
Польшча працягне аказваць падтрымку Украіне і дамагацца ўвядзення новых санкцый супраць Расіі. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр РП Дональд Туск па вяртанні з саміту Кааліцыі ахвотных, які адбыўся ў Берліне. Ён адзначыў:
«Усе ўдзельнікі сустрэчы пацвердзілі гатоўнасць працягваць дапамогу Украіне, асабліва ў цяжкія зімовыя месяцы. Уладзімір Пуцін разлічвае ўзмацніць агрэсію і эскалацыю баявых дзеянняў позняй восенню і зімой, спадзеючыся, што Украіна не вытрымае ціску. Еўропа зробіць усё неабходнае, каб Украіна перажыла самыя цяжкія месяцы. Уяўляецца малаверагодным, што Расія сапраўды сур'ёзна сядзе за стол перамоваў да заканчэння зімы».