Пікантны нюанс у гісторыі з Крымскім мостам
- Аляксей Копыцька
- 20.11.2026, 15:25
Яго расіяне не хочуць выпячваць.
Паставім коску у гісторыі з мостам праз Керчанскую пратоку.
Сёння прафільны віцэ-прэм'ер РФ Марат Хуснулін заявіў, што ўжо нібыта ёсць 2 варыянты аднаўлення, а «частку канструкцый» могуць запусціць «праз 1–2 месяцы»… Што гэта значыць — незразумела. Але для расійскай аўдыторыі цалкам прымальна.
Бо расіяне ў большасці ведаюць толькі, што:
Ёсць нейкія пашкоджанні аўтамабільнай часткі;Аўтамабільны рух «прыпынены»;
Таксама быў прыпынены, але ўжо адноўлены чыгуначны рух.
Увогуле, нешта нязначнае, ніякай трагедыі, усё пачыняць. Будзе яшчэ лепей!
Інфармаванне дарагіх расіян аб тым, што рух «прыпынены» ў выніку падзення аркі моста масай 5000+ тон у суднаходны канал — гэта дабро і дапамога ў пазбаўленні ад ілюзій.
Пры гэтым не будзе лішнім нагадаць.
• Абедзве аркі вырабіў завод «Воронежстальмост».
• Канструкцыю збірала кампанія «Стройгазмонтаж-Мост».
• Пантоны для транспартавання арак да месца ўстаноўкі зрабілі ў Севастопалі на Севморзаводзе.
• Усю аперацыю мадэляваў Крылоўскі навуковы цэнтр (Санкт-Пецярбург).
Пікантны нюанс, які ў Расіі стараюцца не выпячваць: непасрэдна ўстаноўка выконвалася з дапамогай магутных тросавых дамкратаў.
Што гэта за дамкраты? Расіяне ўслед за абхазскай разведкай стараюцца не пацвярджаць, але і не абвяргаць.
Пры гэтым у самой Расіі ёсць камфортная ўпэўненасць, што гэта дамкраты вытворчасці нідэрландскай кампаніі Mammoet.
Аркі ўсталяваныя 9 гадоў таму. Дамкратам як мінімум патрэбны сэрвіс. Было б выдатна атрымаць ад нідэрландцаў адказы: якая іх роля ў будаўніцтве моста? Ці ажыццяўляюць яны сэрвіс дадзенага абсталявання? Ці рызыкнуць паўдзельнічаць зноў, калі расіяне да іх звернуцца? А што калі яны не датычныя?
Аналагічнае абсталяванне вырабляе не так шмат кампаній. Прамы аналаг ёсць у ЗША. Супастаўныя — у Брытаніі, Германіі, Швейцарыі. Могуць напружыцца італьянцы.
Ёсць два сур'ёзныя кітайскія вытворцы і кампанія з Паўднёвай Карэі. Японія абапіраецца на філіял амерыканскай кампаніі. Супастаўны досвед ёсць у Бразіліі.
Уласна расійскія магчымасці да канца не зразумелыя. Але на другім-трэцім кроку там усё роўна з'яўляюцца замежнікі.
То-бок, выбар тэарэтычна ёсць, але гэта літаральна тузін крыніц.
Як мінімум варта іх праінфармаваць пра ўстойлівую алергію ўкраінскага боку на тросавыя дамкраты, што з'яўляюцца ў названай лакацыі.
Былы дарадца міністра абароны Украіны Аляксей Копыцька, Telegram