BE RU EN

«Ідзіце ў Слуцк, там капец»

  • 20.11.2026, 15:38

Што беларусы пішуць пра харчаванне ў школьных сталовых.

Падчас праверак школьных сталовых у Віцебскай вобласці выявілі парушэнні. У каментарыях да навіны беларусы просяць кантралёраў зазірнуць і ў іншыя ўстановы.

Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці ў школьных сталовых у Бешанковіцкім і Гарадоцкім раёнах выявіў прадукты, якія не адпавядалі патрабаванням да харчавання дзяцей і падлеткаў:

— «З абароту выключылі шэраг прадуктаў: сок, алей, харчовы канцэнтрат «кісель», вараную каўбасу. Харчовыя тавары на суму Br 4,6 тысячы вернутыя пастаўшчыкам».

Акрамя таго, у дзвюх школах знайшлі 7,6 кг свініны і 4,2 кг памідораў з мінулым тэрмінам прыдатнасці.

Відэа «Салідарнасці» на гэтую тэму ў TikTok сабрала больш за 260 каментароў. Што пішуць беларусы ў сацсетках на гэтую тэму?

«Спадзяюся, у 31-ю школу Віцебска хутчэй прыйдуць».

«Пяльмені наогул ёсць немагчыма, у нас у сталовай гэта літаральна нейкая перавараная жыжа».

«Нам давалі плоў літаральна з касцямі».

«У мяне катлета была з цвіллю».

«У Мінску ў гімназіі № 35 даюць немытую посуду, несвежую ежу».

«У нас макароны даюць — яны ледзяныя».

«Ідзіце ў Слуцк, там капец».

«У нас нават сасіскі, як з гумы, я б нават сказаў — з кардону».

«У мяне ў школе кормяць як дома, вы што?»

«Нам пазаўчора далі сырыя катлеты, з іх усё цякло (фарш)».

«Нам усёй школе налілі пратухлы кампот».

«А нічога, што ў школах тараканы бегаюць?»

Апошнія навіны