У мінскай мячэці прэзентавалі беларускамоўны Кур’ан
- 20.11.2026, 21:03
Фотафакт.
У мінскай мячэці адбылася прэзентацыя беларускамоўнага выдання «Кур’ан з арабскім тэкстам і перакладам сэнсаў». Над перакладам працавалі Аляксей Ісмаіл Крыўцоў і Давуд Радкевіч.
Да працы над кнігай таксама мае дачыненне паэтка Аксана Спрынчан, якая паведаміла пра прэзентацыю ў сацыяльных сетках. Яна ўзгадала пра свае татарскія карані па лініі роду Канапацкіх і адзначыла, што рада мець дачыненне да з’яўлення беларускамоўнага Кур’ана.
Выданне змяшчае паралельны арабскі тэкст, беларускамоўны пераклад сэнсаў і каментарыі.