BE RU EN

Трамп: ЗША, Кітай і Расія павінны абмежаваць ядзерныя арсеналы

  • 20.11.2026, 21:38

Прэзідэнт ЗША заявіў, што гэта было адным з галоўных прыярытэтаў яго паездкі ў Кітай.

Злучаным Штатам Амерыкі, Кітаю і Расіі будзе складана дамовіцца аб абмежаванні ядзерных узбраенняў. Пра гэта пасля трохбаковых перамоваў са старшынём КНР Сі Цзіньпінам і дыктатарам РФ Уладзімірам Пуціным заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрв'ю Reuters, апублікаваным 19 лістапада.

Паводле слоў Трампа, адным з галоўных прыярытэтаў яго паездкі ў Кітай быў пачатак трохбаковага дыялогу па кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі. У той жа час Кітай неахвотна абмяркоўвае гэтую тэму, паколькі актыўна нарашчвае свой ядзерны арсенал.

Трамп адзначыў, што Сі Цзіньпін згодны з ідэяй абмежавання ядзернай зброі, аднак адмовіцца ад значнай часткі наяўнага арсеналу будзе псіхалагічна складана.

У сумеснай дэкларацыі па выніках перамоў лідары пацвердзілі, што ядзерную вайну немагчыма выйграць і яе ніколі нельга весці. Таксама яны дамовіліся працягваць дыялог па зніжэнні ядзерных рызык і прадухіленні распаўсюджання ядзернай зброі.

Апошнія навіны