Амерыканка прабегла Нью-Ёркскі марафон на восьмым месяцы цяжарнасці
- 20.11.2026, 22:01
38-гадовая жанчына пераадолела дыстанцыю за 4 гадзіны 6 хвілін.
38-гадовая амерыканка Дэйрдрэ Кін прабегла Нью-Ёркскі марафон-2026 на восьмым месяцы цяжарнасці.
Больш за тое, сёлета яна сабрала ўсю серыю найбуйнейшых марафонаў World Marathon Majors, шэсць з якіх пераадолела, будучы цяжарнай:
Токіа — 3:16
Бостан — 3:16 (4-ы тыдзень цяжарнасці)
Лондан — 3:38 (5-ы тыдзень)
Сідней — 4:05 (25-ы тыдзень)
Берлін — 4:01 (29-ы тыдзень)
Чыкага — 3:58 (31-ы тыдзень)
Нью-Ёрк — 4:06 (34-ы тыдзень)
На гэты год у яе былі запланаваныя першы Ironman і забег на 100 міль. Але яна адразу іх адмяніла пасля таго, як тэст пасля Лондана аказаўся станоўчым.
На марафоны, на якія не так проста трапіць, яна ўсё ж вырашыла бегчы — але з падтрымкай лекара; да таго ж Кін сама медсястра. І, што асабліва важна ў гэтым выпадку, у яе вялікі спартовы бэкграўнд — больш за 70 марафонаў.
У адным з інтэрв'ю яна сказала, што строга прытрымлівалася правілаў: зніжаць нагрузку пры любых спазмах або болях у жываце і сачыць за харчаваннем і пітвом.