BE RU EN

ISW: Расія спецыяльна накіравала некалькі крылацатых ракет у паветраную прастору Польшчы

  • 21.11.2026, 9:03

У гэтай правакацыі было дзве мэты.

РФ спецыяльна накіравала крылацатыя ракеты ў паветраную прастору Польшчы у ноч на 20 лістапада, прыурачыўшы гэту правакацыю да правядзення на тэрыторыі Польшчы вайсковых вучэнняў «Кааліцыі рашучых» у падтрымку Украіны.

Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацсетцы X напісаў амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW).

Эксперты ISW лічаць, што Расія падчас масіраванага ўдару па Украіне 20 лістапада спецыяльна накіравала некалькі крылацатых ракет у паветраную прастору Польшчы.

Гэта было зроблена падчас правядзення на тэрыторыі Польшчы вайсковых вучэнняў «Кааліцыі рашучых» у падтрымку Украіны.

У гэтых манеўрах удзельнічаюць каля 2 800 вайскоўцаў з Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Бельгіі і іншых краін, а таксама каля 2 000 польскіх салдат.

Вайсковыя вучэнні «Кааліцыі рашучых» праходзяць каля горада Нова-Дэмба. Прыкладна за 35 км ад гэтага горада раніцай 20 лістапада ўпала адна з расійскіх крылацатых ракет. Да ўкраінскай мяжы ад гэтага месца 82 км.

На думку ISW, у гэтай расійскай правакацыі было дзве мэты. Па-першае — жаданне аслабіць падтрымку Украіны з боку «Кааліцыі рашучых». Па-другое — праверыць, як на такія дзеянні адрэагуе НАТА.

У адказ на гэтую правакацыю Варшава папрасіла ў НАТА дадатковыя сродкі супрацьпаветранай абароны.

Апошнія навіны