BE RU EN

Пакуль Герасімаў дакладваў Путіну пра «кацёл», ЗСУ рыхтавалі «Мядзведжы капкан»

  • 21.11.2026, 9:10

Падрабязнасці аперацыі, якая сарвала планы Крэмля ў Харкаўскай вобласці.

З'явіліся падрабязнасці буйной аперацыі ЗСУ ў Харкаўскай вобласці, якая атрымала назву «Мядзведжы капкан». Некалькі месяцаў яна праводзілася ва ўмовах строгай сакрэтнасці. Першыя дэталі аперацыі раскрыў 475-ы штурмавы полк ЗСУ CODE 9.2.

Улетку 2026 года Расія пачала наступ на Харкаўшчыне пад назвай «Мядзведжы кут». Планы ў агрэсара былі вельмі амбіцыйныя: падзяліць украінскія сілы, узяць іх у клешчы і знішчыць.

На пачатку восені Мінабароны РФ амаль штотыдзень паведамляла пра тое, што «кацёл» вакол каля 2 тыс. вайскоўцаў Украіны зачынены.

Пакуль камандуючы Генштабам РФ Валерый Герасімаў дакладваў дыктатару Уладзіміру Путіну пра поспехі гэтай аперацыі, CODE 9.2 пачаў супрацьдзеянне ў рэжыме поўнай інфармацыйнай цішыні і сакрэтнасці. Супрацьаперацыя была названа «Мядзведжым капканам».

Пачалося ўсё з таго, што напрыканцы чэрвеня войскам РФ удалося прабіць мяжу ў раёне вёскі Артэльне і наблізіцца да Прыколотнага. Агрэсар фармаваў дзве клешчы, якія павінны былі замкнуць каля 500 кв. км Харкаўшчыны.

Сітуацыя стала пагрозлівай, і Галоўнакамандуючы ЗСУ прыняў рашэнне перакінуць на гэты ўчастак падраздзяленні CODE 9.2 і 109-га разведвальнага палка. Іх задачай было адсекчы правую клешчу Узброеных сіл РФ.

Задачу ўдалося выканаць за тры тыдні. У выніку дзякуючы аперацыі «Мядзведжы капкан» ЗСУ вызвалілі каля 200 кв. км тэрыторый і 14 населеных пунктаў.

«Аперацыя яшчэ не завершаная, але сітуацыя ўжо поўнасцю стабілізаваная. Пагроза, што нешта пойдзе не так, практычна адсутнічае», — распавёў камандзір CODE 9.2 Аляксандр «Флінт» Настэнка.

Апошнія навіны