BE RU EN

Качанава паставіла крыж на ідэі Лукашэнкі

  • 21.11.2026, 10:11

У «Белкамунмаша» няма кампетэнцый выпускаць вагоны для метро.

Старшыня «Савета Рэспублікі» Наталля Качанава заявіла, што ў «Белкамунмаша» няма кампетэнцый выпускаць вагоны для метро.

Адбылося гэта падчас яе наведвання 20 лістапада прыватнага прадпрыемства «Штадлер Мінск», піша «Салідарнасць».

Качанава адзначыла, што падчас наведвання «Белкамунмаша» ў кастрычніку Лукашэнка паставіў задачу вырабляць вагоны для метро ў Беларусі, а не імпартаваць іх.

— Мы паглядзелі на патэнцыял «Белкамунмаша». Сёння ў яго няма кампетэнцый для выпуску вагонаў для метро. А тут, на «Штадлеры», патрэбныя кампетэнцыі ёсць.

Калі казаць дакладней, то насамрэч 23 кастрычніка правіцель выказаў ідэю прыстасаваць тэхніку дзяржаўнага прадпрыемства «Белкамунмаш» для працы метро:

— Калі вы ўбачыце, што гэта нармальна, — выходзьце з прапановай, што вам там перашкаджае. Трэба спрабаваць. Калі мы ў метро будзем гэта пастаўляць, гэта вялікая справа. Мы забяспечым імпартазамяшчэнне. Трэба дзейнічаць і спрабаваць.

Як бачым, ужо менш чым праз месяц Качанава паставіла на гэтай ідэі крыж.

Цікава таксама, што кіраўніца «Савета Рэспублікі» пахваліла «Штадлер», пра які 23 кастрычніка крытычна выказаўся Лукашэнка. Тады правіцель заявіў:

— Не буду падрабязна спыняцца на гісторыі гэтай кампаніі ў нашай краіне і абяцаннях уласнікаў, якія пакуль не выкананыя. Карціна такая, што на сённяшні дзень праца акцыянернага таварыства «Штадлер Мінск» не прыносіць належных вынікаў.

Гэта была адкрытая маніпуляцыя з боку Лукашэнкі, бо праца прадпрыемства «не прыносіць належных вынікаў» праз дзеянні самога правіцеля. Завод у Фаніпалі практычна цалкам спыніў працу ў 2022 годзе з-за санкцый, уведзеных з-за саўдзелу рэжыму ў ваеннай агрэсіі ва Украіне.

У 2023-м «Штадлер» адмовіўся вырабляць і прадаваць вагоны Мінскаму метрапалітэну, які ў выніку купіў цягнікі ў Расіі. Цяпер улады зноў абхажваюць вытворцу, чамусьці думаючы, што яго пазіцыя зменіцца.

Апошнія навіны