FT: ЗША хочуць мірнай дамовы паміж Украінай і РФ да студзеня 2027 года
- 21.11.2026, 11:24
Да таго, як дэмакраты фактычна будуць мець большасць у Кангрэсе.
Белы дом хоча, каб Расія і Украіна заключылі мірнае пагадненне да студзеня 2027 года, то-бок да таго, як дэмакраты будуць у большасці ў Кангрэсе ЗША. Пра гэта амерыканскія перамоўнікі распавялі ўкраінскім і еўрапейскім чыноўнікам, піша Financial Times са спасылкай на чатыры крыніцы.
Адзін з крыніц адзначае, што амерыканскія прадстаўнікі аказваюць ціск на Украіну.
«Амерыканцы аказваюць моцны ціск, і ёсць пэўныя занепакоенасці, што для дасягнення хоць колькі-небудзь блізкага да пагаднення выніку спатрэбяцца вельмі значныя ўступкі з боку Украіны», – заявіў адзін еўрапейскі чыноўнік пасля сустрэчы са спецпасланнікамі Дональда Трампа Джарэдам Кушнерам і Стывенам Уіткофам.
«Амерыканцы спяшаюцца, а (Уладзімір) Пуцін – не», – падкрэсліў іншы суразмоўца выдання.
Яшчэ адзін сказаў, што прэзідэнту ЗША падабаецца Уладзімір Пуцін, і Трамп хацеў бы «завершыць усё да студзеня».
Дональд Трамп назваў Пуціна сябрам падчас іх сустрэчы ў Кітаі. CNN спытала ў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, ці не з'яўляецца гэта фактычным дазволам працягваць вайну супраць Украіны. Зяленскі адзначыў, што Пуцін «адчувае, што можа працягваць» і што для Украіны ён проста забойца.