BE RU EN

Данія абвясціла расійскага вайсковага аташэ персонай нон грата

  • 21.11.2026, 12:18

Дыпламат павінен пакінуць каралеўства на працягу сямі дзён.

Данія абвясціла расійскага вайсковага аташэ персонай нон грата, ён павінен пакінуць краіну на працягу сямі дзён. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Даніі Ларс Лёкке Расмусэн, піша TV2.

Расмусэн заявіў, што пасол Расіі ў Даніі павінен пакінуць краіну на працягу сямі дзён.

Пры гэтым кіраўнік МЗС Даніі падкрэсліў важнасць захавання дыпламатычных адносін з Масквой. Паводле яго слоў, у «свеце, поўным нявызначанасці і канфліктаў», важна ўмець весці дыялог.

Паведамленне пра высылку расійскага вайсковага аташэ з Капенгагена з'явілася неўзабаве пасля таго, як у Даніі 20 лістапада двум мужчынам прад'явілі абвінавачванні ў падрыхтоўцы замаху на ўкраінскага блогера і рэпера Альберта Васілева, вядомага як Кіеўстонер. Дацкія ўлады лічаць, што кілераў найнялі расійскія спецслужбы.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава ужо пракаментавала высылку расійскага вайсковага аташэ з Даніі. Яна сказала, што Расія абавязкова дасць адпаведны адказ.

Са свайго боку пасольства РФ у дацкім каралеўстве заяўляе, што ўлады Даніі нібыта запалохваюць насельніцтва «расійскай разведкай», каб апраўдаць курс на супрацьстаянне з Расіяй.

Апошнія навіны