BE RU EN

WP: Пуцін на закрытых перамовах пагадзіўся на войскі НАТА ва Украіне

  • 21.11.2026, 13:01

Але пры адной умове.

Крамлёўскі кіраўнік Уладзімір Пуцін на закрытых перамовах дапусціў прадастаўленне Украіне амерыканска-эўрапейскіх гарантый бяспекі па мадэлі артыкула 5 Паўночнаатлантычнага дагавора, але пры ўмове адсутнасці войскаў НАТА на ўкраінскай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе The Washington Post.

Такі механізм прадугледжвае, што пасля спынення агню расійскія войскі адступяць ад межаў Украіны. Калі Масква зноў пачне наступ, сілы НАТА павінны будуць аператыўна ўвайсці ва Украіну. Пры падрыхтоўцы РФ новай агрэсіі таксама прадугледжваецца аўтаматычна вяртаць санкцыі, змякчэнне якіх магло б стаць часткай мірнага пагаднення.

Пры гэтым ключавым нявырашаным пытаннем застаецца Данбас. Пуцін настойвае на перадачы Расіі ўсяго рэгіёна, тады як прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адмаўляецца саступаць тэрыторыі, якія расійская армія не змагла захапіць.

Паралельна амерыканскі перамоўшчык Джарэд Кушнер вывучае магчымасць таго, што Масква магла б пагадзіцца на варыянт, які раней адхіляла, – уступленне Украіны ў НАТА. Аднак гэты варыянт пакуль выглядае сумнеўным – усе публічныя заявы Крамля яго адхіляюць.

Апошнія навіны