Стала вядома, што Тацяна Кім больш не гендырэктар Wildberries
- 21.11.2026, 16:10
Раней супраць яе ўвялі санкцыі ЕС.
Тацяна Кім пакінула пасаду гендырэктара расійскага маркетплэйса Wildberries. Пасаду заняў топ-менеджар кампаніі Аляксей Кулікоў, заўважылі расійскія СМІ.
Паведамляецца, што Тацяна Кім пакінула пасаду 18 лістапада, вядома пра гэта стала толькі цяпер.
Заснавальнікаў замест аднаго стала трое, звесткі пра іх схаваныя. Кампанія пакуль не каментавала перастаноўкі.
Нагадаем, што 16 лістапада ЕС дадаў у санкцыйны спіс заснавальніцу Wildberries Тацяну Кім. У абгрунтаванні гаворыцца, што маркетплэйс з’яўляецца адным з найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў у РФ і «дзейнічае як сетка забеспячэння расійскіх узброеных сіл, садзейнічаючы продажу тавараў ваеннага і падвойнага прызначэння».
Пры гэтым у жніўні Тацяна Кім у пяты раз узначаліла рэйтынг самых багатых жанчын Расіі паводле версіі Forbes. Яе капітал выданне ацаніла ў 5 млрд долараў.