BE RU EN

У Балгарыі знайшлі найстаражытнейшы ў свеце залаты скарб

  • 21.11.2026, 19:22

Яму 6500 гадоў.

У магіле Варненскага некропаля ў Балгарыі выявілі парэшткі мужчыны, якога каля 6500 гадоў таму пахавалі з надзвычай багатым наборам залатых упрыгожанняў і прадметаў, што сведчылі пра яго высокі статус, паведамляе «Еўрапульс».

У пахаванні археолагі знайшлі 1,5 кілаграма залатых вырабаў — у тым ліку майстэрска выкананых упрыгожанняў і цырыманіяльных прадметаў. Гісторыкі пацвердзілі, што гэтая знаходка — найстаражытнейшы ў свеце залаты скарб.

Скарб выявіў машыніст экскаватара Райча Марінаў падчас будаўнічых работ у прамысловым раёне Варны.

Усяго ў Варненскім некропалі археолагі знайшлі больш за 3000 залатых вырабаў агульнай вагай больш за 6 кілаграмаў. Сярод іх — бранзалеты, пацеркі, дэкаратыўныя накладкі, падвескі і іншыя ўпрыгожанні.

Некропаль паднёс і яшчэ адзін сюрпрыз — у некаторых з самых багатых магіл не аказалася чалавечых парэшткаў. Там археолагі знайшлі гліняныя маскі ў натуральную велічыню.

На месцы вачэй у іх ляжалі круглыя залатыя пласцінкі, на месцы рота — вузкая палоска золата, а там, дзе павінны былі быць вушы, — завушніцы ў выглядзе кольцаў.

Даследчыкі не выключаюць, што такія комплексы маглі быць сімвалічнымі пахаваннямі, але іх дакладнае прызначэнне застаецца невядомым. Магчыма, яны служылі для абрадаў або іх ладзілі ў памяць пра людзей, пахаваных у іншым месцы.

Апошнія навіны