Расійскі верталёт уварваўся ў Фінляндыю на глыбіню 4,1 кіламетра
- 21.11.2026, 20:33
Пасля атакі дронаў на грузавое судна ў Фінскім заліве.
Расійскі верталёт, меркавана, парушыў паветраную прастору Фінляндыі 21 лістапада ў раёне горада Ловііса, пранікнуўшы ўглыб фінскай тэрыторыі на 4,1 км.
Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства абароны Фінляндыі.
Паводле даных ведамства, інцыдэнт адбыўся а 12:34 па мясцовым часе.
Міністр абароны Фінляндыі Анці Хяккянен дапусціў, што парушэнне паветранай прасторы магло быць звязана з аперацыямі па пошуку пашкоджанага грузавога судна у Фінскім заліве.
Паводле слоў кіраўніка абароннага ведамства, Сілы абароны і Пагранічная служба займаюцца ўрэгуляваннем сітуацыі ў супрацоўніцтве з іншымі ведамствамі.
Адказнасць за расследаванне парушэння паветранай прасторы ўскладзена на Пагранічную службу Фінляндыі.