Украінскі баец пры дапамозе ПЗРК збіў два расійскія рэактыўныя дроны-камікадзэ
- 21.11.2026, 21:38
Відэафакт.
У Адэскай вобласці баец украінскай 14-й радыётэхнічнай брыгады імя Багдана Хмяльніцкага падчас расійскай паветранай атакі пры дапамозе пераноснага зенітнага ракетнага комплексу знішчыў два варожыя рэактыўныя ўдарныя беспілотнікі.
Як паведамляе censor.net, украінскі абаронца выявіў паветраныя цэлі і зрабіў два дакладныя пускі ракет з ПЗРК, паразіўшы расійскія дроны-камікадзэ.
У выніку трапленняў абодва варожыя беспілотнікі былі знішчаныя ў паветры, а іх абломкі ўпалі пасярод поля.