Больш за 20 самалётаў з шасці краін НАТА правялі супольныя вучэнні з украінскімі пілотамі F-16
- 21.11.2026, 23:04
Пілоты прадэманстравалі высокую эфектыўнасць.
На працягу 19-га і 20 лістапада Украіна і «кааліцыя ахвотных» правялі авіяцыйныя вучэнні, падчас якіх адпрацавалі алгарытм выканання патэнцыйных сумесных паветраных місій. Пра гэта 21 лістапада паведаміла прэс-служба Паветраных сіл Украіны.
У трэніроўцы было задзейнічана больш за 20 самалётаў краін-партнёраў з Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Нідэрландаў, Швецыі і Турцыі, якія дзейнічалі ў паветранай прасторы краін НАТА.
Украінскія ж пілоты выконвалі задачы ў паветранай прасторы Украіны на знішчальніках F-16 і самалёце далёкага радыёлакацыйнага выяўлення Saab 340 AEW&C.
Вучэнні сталі часткай цыкла трэніровак па павышэнні сумяшчальнасці пратаколаў планавання і выканання місій у паветранай прасторы Украіны.
«Акрамя таго, гэта дэманстрацыя намераў партнёраў па падтрымцы Украіны ў барацьбе з агрэсарам і праца ў адзінай сістэме кіравання войскамі паводле стандартаў НАТА», — гаворыцца ў паведамленні.
У Паветраных сілах ЗСУ дадалі, што трэніроўка супала па часе з масіраваным ударам краіны-агрэсара Расіі па тэрыторыі Украіны. Нягледзячы на гэта, пілоты F-16 пасля адбіцця атакі прадэманстравалі высокую эфектыўнасць ва ўзаемадзеянні з партнёрамі.