«Украіна можа падзяліць Расію па Волзе»
- 22.11.2026, 9:28
Мару Пуціна ўвасобяць «наадварот».
Былы кіраўнік МЗС Украіны Уладзімір Агрызка прапанаваў падзяліць Расійскую Федэрацыю па Волзе ў адказ на тое, як Пуцін хоча «разрэзаць» Украіну на дзве часткі па Дняпры.
Пры гэтым дыпламат запэўніў, што у Украіны ёсць дальнабойныя сродкі паражэння, з дапамогай якіх можна ўвасобіць у жыццё гэты план. Сутнасць сваёй прапановы былы кіраўнік МЗС Украіны выклаў у эфіры Radio NV на YouTube.
«Калі казаць пра масты, дык сёння Зяленскі сказаў праўду: «Расія шмат разоў атакавала ўкраінскія масты». З гэтага ўзнікае чарговае пытанне: дык і ў Расіі насамрэч мастоў шмат? Сёння Пуцін ставіць задачу падзяліць Украіну па Дняпры. Дык мы можам паставіць іншую задачу: падзяліць Расію па Волзе. Чаму б і не? З улікам нашых магчымасцей, якія цяпер маюцца, даляцець да Волгі можна без праблем», — заявіў Агрызка.
«Калі нашы дальнабойныя санкцыі ўжо далятаюць да Урала і за Урал, то пры чым тут нейкія абмежаванні? Мы ўжо цяпер можам рабіць разразанне Расіі па Волзе. Чаму б і не? Вы ведаеце, я проста цяпер не бачу ў Расіі нічога такога, на што яна магла б разлічваць. Сёння мне трапілася на вочы лічба, што на лістапад плануюцца рэкордныя страты расійскага «мяса», якія могуць дасягнуць ужо не пяцідзесяці, а шасцідзесяці тысяч забітых і параненых. Якія яшчэ шанцы ёсць у Расіі? Ніякіх», — патлумачыў украінскі дыпламат.