BE RU EN

Пасольства Польшчы ў Беларусі спыняе прыём заяў на Карту паляка

  • 22.11.2026, 14:25

З 1 снежня.

Консульскі аддзел Пасольства Польшчы ў Мінску з 1 снежня 2026 года па 17 студзеня 2027 года часова прыпыніць прыём заяў, звязаных з Картай паляка.

Пра гэта паведамляе сайт Пасольства Польшчы ў Мінску.

Перапынак закране як тых грамадзян Беларусі, якія хочуць атрымаць гэты дакумент, так і тых, каму неабходна падаўжыць тэрмін яго дзеяння. У польскім урадзе тлумачаць гэта арганізацыйнымі прычынамі.

Падобнае абмежаванне ў Пасольстве ў Мінску ўжо ўводзілі з 1 па 31 жніўня гэтага года — тады заявы на Карту паляка таксама часова не прымалі.

У той жа час пра спыненне прыёму заяў, звязаных з Картай паляка, у генеральных консульствах Польшчы ў Гродне і Брэсце пакуль не паведамлялася.

Апошнія навіны