BE RU EN

На аўкцыён выставілі карціну Шагала, якую да гэтага не паказвалі паўстагоддзя

  • 22.11.2026, 14:56

Мастак напісаў гэты твор у 1946–1948 гадах у ЗША, неўзабаве пасля важнай для яго падзеі.

Карціна Марка Шагала «Таямніца ранку» (Mystère du Matin), якую каля 50 гадоў не паказвалі шырокай публіцы, будзе прададзеная з аўкцыёну ў Мюнхене 4 снежня.

Пра гэта паведамляецца у каталогу аўкцыённага дома Ketterer Kunst. Кошт працы эксперты вызначылі ў дыяпазоне ад 800 тысяч да 1,2 мільёна еўра.

Мастак напісаў гэты твор у 1946–1948 гадах у ЗША, неўзабаве пасля смерці сваёй жонкі Бэлы. На палатне з’яўляюцца пазнавальныя вобразы шагалаўскага мастацтва: наперадзе — пышны букет і сіні певень, за імі — ляцячая закаханая пара, акно і казачка.

У ліпені 1977 года Шагал даслаў уладальніку карціны ліст. У ім ён патлумачыў, што імкнуўся выказаць у гэтай працы радасць быцця і шчасце кахання і падзяліцца імі з усімі, каму цікавае мастацтва.

Першым уладальнікам палатна стаў выдавец Антон Шуц: ён набыў яго непасрэдна ў аўтара для сваёй калекцыі. Апошнія пяцьдзясят гадоў праца знаходзілася ў прыватнай калекцыі ў Германіі.

Апошнія навіны