BE RU EN

«Расію пачынаюць зачыняць у Фінскім заліве»

  • 22.11.2026, 18:07

Удар па Sparta II можа стаць пачаткам новай фазы на Балтыцы.

Украінцы ударылі па судне Sparta II, якое абслугоўвае расійскую ваенную лагістыку, адразу пасля таго, як яно пакінула расійскую выключную эканамічную зону. Пра гэта ў сваім блогу піша афіцэр Арміі абароны Ізраіля, ваенны аглядальнік Ігаль Левін, перадае Dialog.UA.

З вялікай доляй верагоднасці, улічваючы рэзка ўзрослую актыўнасць разведвальнай авіяцыі НАТА на гэтым напрамку, расейцаў паступова будуць зачыняць у Фінскім заліве, як гэта ўжо было зроблена ў Чорным моры.

НАТА ў гэтую вайну яшчэ не ўступіла, гэта чыстая праўда, але ёсць адно вялікае АЛЕ.

На вайне вырашае не толькі жалеза, але і сувязь, арганізацыя, выведка і сінэргія ўсяго гэтага ў адзіным працоўным кантуры, здольным дзейнічаць бесперапынна столькі, колькі запатрабуе тая ці іншая аперацыя.

Лётчыкі, аператары, разведчыкі і іншыя спецыялісты, не ўдзельнічаючы ў вайне наўпрост, усё роўна ўдасканальваюцца па максімуме, паколькі выконваюць тыя самыя задачы, якія выконвалі б, калі б той ці іншы дрон або ракета былі запушчаныя не Украінай, а сіламі краін НАТА.

Хітра і зручна — вайскоўцы Альянсу ўдасканальваюцца на рэальных баявых задачах, пры гэтым фармальна не ваюючы, а Украіна дакладна і эфектыўна (б'е — рэд.) расейцаў.

Апошнія навіны