BE RU EN

Польшча прапанавала НАТА збіваць ракеты над Украінай

  • 25.11.2026, 15:32

Частка краін альянсу падтрымала прапанову.

Польшча прапанавала саюзнікам разгледзець магчымасць перахопу ракет над тэрыторыяй Украіны, калі яны ляцяць ў бок краін НАТА. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Пытанне было ўзнята на сустрэчы паслоў краін альянсу ў Бруселі 23 лістапада.

Паводле суразмоўцаў агенцтва, некаторыя ўдзельнікі падтрымалі прапанову, але абмеркаванне было папярэднім і ніякага рашэння яны не прынялі. Таксама падчас абмеркавання не разглядаліся канкрэтныя сілы і сродкі для перахопу.

Нагадаем, 20 лістапада Міністэрства абароны Польшчы заявіла, што на паўднёвым усходзе краіны ўпалі тры ракеты. Кіраўнік ведамства Уладзіслаў Касіняк-Камыш заявіў пра расійскую прыналежнасць снарадаў. Прэм’ер Дональд Туск таксама заявіў, што гэта былі «расійскія аб’екты».

Апошнія навіны