BE RU EN

Тры танкеры ў Армузскім праліве падарваліся на мінах

  • 25.11.2026, 15:49

Моцныя выбухі выклікалі пажары на ўсіх трох суднах.

Тры танкеры падарваліся на марскіх мінах і загарэліся ў Армузскім праліве. Яны перавозілі нафту, паведамляе польскае спецыялізаванае выданне Portal Morski.

Судны спрабавалі прайсці праз праліў па маршруце, забароненым для суднаходства ўладамі Ірана.

Афіцыйны прадстаўнік іранскай арміі раней паведаміў, што ўзброеныя сілы ягонай краіны ўзмацнілі кантроль над Армузскім пралівам. Ён папярэдзіў, што судны, якія праходзяць праз праліў без узгаднення з іранскімі вайскоўцамі, падвяргаюць сябе небяспецы.

Армузскі праліў, які злучае Персідскі і Аманскі залівы, з’яўляецца адным з ключавых сусветных маршрутаў транспартавання нафты.

Апошнія навіны