BE RU EN

Жыхарцы Гродна прадалі заварное печыва з прысмакам рыбы

  • 25.11.2026, 18:10

На аматара.

Жыхарка Гродна паскардзілася ў сацыяльнай сетцы Threads на якасць прадукцыі аднаго з мясцовых вытворцаў.

«Сёння набыла ў «Гроднахлебпрам» на Дзяржынскага заварное печыва, - піша яна. - Частa купляю падобнае і вельмі люблю, але ў гэтага печыва смак і пах рыбы!

Я ў шоку! Яны самі сваю прадукцыю хоць часам спрабуюць на смак? Я яшчэ купіла венскія вафлі, якія пахнуць вяршковым маслам і на смак вельмі прыемныя, яшчэ слаёныя «язычкі», з якімі таксама ўсё ў парадку. Але што з печывам?

У мяне зусім знікла жаданне гэта купляць».

Паводле аўтаркі паста, чальцы яе сям’і таксама пацвердзілі, што ў заварнога печыва ёсць прысмак рыбы.

Каментатары выказалі здагадку, што праблема ўзнікла з-за парушэння правілаў захоўвання прадукту.

Апошнія навіны