Мядзведзеў упаў у істэрыку
- 25.11.2026, 21:06
Заява Джонсана вывела з сябе намесніка старшыні Савета бяспекі РФ.
Заклік былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Барыса Джонсана увесці войскі НАТА ва Украіну можа прывесці да вайны з Расіяй. Пра гэта ў істэрычнай форме заявіў намеснік старшыні Савета бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у сваім Telegram-канале.
Мядзведзеў нагадаў, што менавіта Джонсан на пачатку канфлікту адгаварыў «кіеўскую кодлу» ад заключэння мірнай дамовы, а цяпер «топіць» за неадкладны заход войскаў НАТА ва Украіну.
«Патлаты дэгенерат Джонсан — яшчэ і рэдкі правакатар», — заявіў расійскі палітык.
Мядзведзеў заклікаў «абавязкова павесіць Джонсана проста на Трафальгарскай плошчы» ў цэнтры Лондана, калі праз ягоныя заклікі, «не дай Бог», здарыцца вайна Расіі і НАТА.
«Каб валасатая сардэлька боўталася на павучанне нашчадкам. І хай тыднямі вісіць і смярдзіць, як у Сярэднія вякі», — напісаў Мядзведзеў.
Напярэдадні Джонсан заклікаў ужо цяпер накіраваць ва Украіну войскі краін «кааліцыі ахвотных». Паводле ягоных слоў, пытанне размяшчэння войскаў НАТА ва Украіне «не ў кампетэнцыі Крамля» і з дапамогай такога кроку альянс можа «абсалютна ясна даць зразумець» Уладзіміру Пуціну, што Украіна стане чальцом вайсковага блоку.
Былы брытанскі прэм’ер адзначыў, што войскі «кааліцыі ахвотных» будуць знаходзіцца ў тыловых раёнах Украіны «выключна ў сімвалічнай якасці», каб падкрэсліць, што Украіна сама павінна вырашаць, якія войскі дапускаць на сваю тэрыторыю.