BE RU EN

Украіна выпрабуе першыя прататыпы антыбалістычнай сістэмы Freyja ўжо гэтай зімой

  • 25.11.2026, 22:16

Пра гэта паведаміў Зяленскі.

Першыя прататыпы украінскай антыбалістычнай сістэмы Freyja павінны з’явіцца і прайсці выпрабаванні ўжо гэтай зімой.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Па словах кіраўніка дзяржавы, цяпер ключавым прыярытэтам застаецца паскарэнне паставак ракет ад партнёраў — у прыватнасці, для сістэм Patriot і іншых існуючых комплексаў СПА.

У той жа час Украіна паралельна працуе над стварэннем уласнай антыбалістычнай сістэмы разам з краінамі-партнёрамі і кампаніямі — удзельніцамі праекта.

«Ужо пачаўся працэс інтэграцыі кампанентаў: трэба эфектыўна аб’яднаць усе магчымасці ўдзельнікаў праграмы FREYJA, каб гэтая сістэма сапраўды спрацавала. Працуем над гэтым. І ўжо гэтай зімой павінны з’явіцца першыя прататыпы і выпрабаванні», — заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны таксама адзначыў, што пакуль няма добрых навін з ЗША наконт паскарэння паставак ракет — затрымкі працягваюцца.

У межах праграмы FREYJA працягваецца праца над кампанентамі і іншымі тэхнічнымі пытаннямі для доўгатэрміновага ўмацавання абараназдольнасці.

«Вядома, ключавое цяпер — гэта паскорыць пастаўкі ракет ад партнёраў. Ракет для «Пэтрыётаў», ракет для іншых нашых сістэм, якія патрэбныя, якія могуць дапамагчы менавіта цяпер», — падкрэсліў ён.

Апошнія навіны