BE RU EN

У Гродне мужчына павіс на казырку балкона трэцяга паверха

  • 25.11.2026, 23:04

Відэафакт.

У Гродне ратавальнікі дапамаглі мужчыне, які павіс на казырку балкона шматкватэрнага дома на вуліцы Врублеўскага, паведамілі ў МНС.

Вечарам 25 лістапада ратавальнікам патэлефанавалі мінакі, якія ўбачылі, што за агароджай балкона на вышыні трэцяга паверха знаходзіцца чалавек.

Супрацоўнікі МНС адкрылі ўваходныя дзверы кватэры, дапамаглі мужчыне вярнуцца на балкон і перадалі яго медыкам. Мужчыну даставілі ў бальніцу.

Апошнія навіны