Эканоміка ЗША расце
- 26.11.2026, 9:34
Апублікаваныя свежыя даныя «Бэжэвай кнігі».
Эканамічная актыўнасць у большасці рэгіёнаў ЗША ў апошнія тыдні расла нязначнымі або ўмеранымі тэмпамі, у той час як інфляцыя заставалася ўстойлівай, а зайнятасць павялічвалася, гаворыцца ў апублікаваным у сераду выпуску «Бэжэвай кнігі» ФРС, складзенай на падставе звестак ад 12 рэгіянальных федэральных банкаў.
«У цэлым цэны працягнулі ўмераны рост, як і ў папярэднім справаздачным перыядзе, — паведаміў рэгулятар. — Прадстаўнікі бізнесу ў розных галінах адзначылі, што працягваецца рост выдаткаў, звязаны з расходамі на энергію, транспарт, ахову здароўя і страхаванне, а таксама з наступствамі мытаў».
У той жа час рост выдаткаў апярэджваў павышэнне цэн на прадукцыю — кампаніі не могуць поўнасцю перакласці ўзрослыя выдаткі на пакупнікоў. Паводле меркавання прадстаўнікоў бізнесу, як выдаткі, так і цэны працягнуць рост у бліжэйшыя месяцы.