Арыштаваны намеснік галоўнакамандуючага ВКС РФ
- 26.11.2026, 12:03
Генерала могуць абвінаваціць у атрыманні буйнага хабару.
235-ы гарнізонны ваенны суд Масквы ў сераду, 25 лістапада, узяў пад варту намесніка галоўнакамандуючага паветрана-касмічных сіл Юрыя Грэхова. Пра гэта стала вядома з запісу ў базе дадзеных суда, на якую звярнуў увагу «Коммерсантъ».
У чым абвінавачваюць генерала
Сутнасць прэтэнзій да ваеначальніка афіцыйна не раскрываецца. Блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал Baza піша, што генерала падазраюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры.
Юрый Грэхоў з 2021 года займае пасаду намесніка галоўнакамандуючага ВКС па ўзбраенні і мае званне генерала-палкоўніка.
Кар'ера ў СПА і ВКС
У войсках паветрана-касмічных сіл Грэхоў служыць з 2015 года, а да 2018-га камандаваў войскамі супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны. У СПА ён служыў і ў 2000-х: спачатку начальнікам штаба і намеснікам камандзіра дывізіі СПА Камандавання спецыяльнага прызначэння, затым начальнікам штаба і першым намеснікам камандзіра войскаў супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны.