BE RU EN

Аляксей Протас закінуў другую шайбу ў бягучым сезоне НХЛ

  • 8.11.2026, 16:08

Беларус вывёў «Вашынгтон» наперад у гульні супраць «Фларыды».

Беларускі нападнік «Вашынгтон Кэпіталз» Аляксей Протас закінуў другую шайбу ў бягучым сезоне НХЛ. Ён адзначыўся ў матчы рэгулярнага чэмпіянату супраць «Фларыда Пэнтэрз», які праходзіць 7 лістапада, паведамляе Onlíner.

Протас паразіў вароты суперніка на 35-й хвіліне сустрэчы і вывеў «Вашынгтон» наперад. Да канца другога перыяду лік быў 3:2.

Для беларуса гэта другі гол у бягучым сезоне. Акрамя таго, на рахунку Протаса чатыры выніковыя перадачы.

У складзе «Вашынгтона» ў гэтым матчы таксама выступае малодшы брат Аляксея — Ілья Протас.

Апошнія навіны