Расеец спрабаваў увезці ў Беларусь алкаголь пад выглядам аўтазапчастак
- 8.11.2026, 16:25
У фургоне таксама знайшлі парфумерыю, музычныя інструменты і корм для жывёл.
Прадпрымальнік з Расіі спрабаваў правезці пад выглядам аўтазапчастак парфумерыю, музычныя інструменты, корм для жывёл і элітны алкаголь. Цяпер усё гэта арыштавана да суда.
Аўтамабіль IVECO спынілі на Брэсцкай мытні.
«Згодна з прадстаўленым дакументам, у фургоне ўвозіліся аўтазапчасткі, аднак фактычнае змесціва грузавога адсека аказалася значна больш разнастайным», — гаворыцца ў паведамленні мытні.
Усяго было каля 3,8 адзінак розных тавараў на суму каля Br500 тысяч.
Партыя была ўвезеная ў Беларусь пад выглядам тавараў для асабістага карыстання.
«Каб пазбегнуць сплаты мытных плацяжоў, груз дзялілі на часткі і на тэрыторыі Польшчы раздавалі розным фізічным асобам для перамяшчэння праз мяжу», — гаворыцца ў паведамленні.
Удзельнікам схемы пагражае адміністрацыйная адказнасць.