BE RU EN

У Лідзе здарыўся буйны пажар на рынку

  • 8.11.2026, 17:19

Агнём былі ахопленыя 14 гандлёвых павільёнаў.

У Лідзе раніцай 8 лістапада успыхнуў пажар на міні-рынку, паведаміла МНС.

Гарадскі міні-рынак знаходзіцца на вуліцы Цухачэўскага. Пра тое, што гарэлі павільёны, выратавальнікам паведаміў мінак. Калі пажарныя прыбылі на месца, ў агні знаходзіліся 14 гандлёвых кропак. Людзей унутры не было.

Выратавальнікі ліквідавалі пажар. Ніхто не пацярпеў. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.

Апошнія навіны